...Напалеон!
                         Тваё імя Ніхто ніколі не забудзе
                         Яго ўслаўляць заўседы будзе
                         Твая Радзіма і зямля.

                                                     А. Крэйдзіч

Напалеон Орда - выдатны піяніст, кампазітар, мастак, педагог, публіцыст, вучоны. Вялікі грамадзянін Еўропы з Варацэвічаў сваёй нястомнай дзейнасцю, усім, што паспеў зрабіць за сваё больш чым паўвекавое творчае жыццё, выклікае гонар і павагу ў сэрцах нашчадкаў. У якім бы відзе мастацтва ён ні ствараў, усюды ўражвае дасканаласцю і высокімі пачуццямі.

Спадчына Напалеона Орды настолькі вялікая і значная, што сучаснікі па праву называлі яго зоркай першай велічыні еўрапейскай культуры XIXстагоддзя.

Творчасць Напалеона Орды, на думку многіх, належыць розным народам і культурам. Нарадзіўся ён у Варацэвічах на Іванаўшчыне. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Пасля паражэння польскага паўстання 1830-1831 гадоў эмігрыраваў у Парыж. Дарэчы, там займаў пасаду дырэктара Італьянскай оперы. Шмат падарожнічаў па краінах Еўропы. Свае ўражанні адлюстраваў у мастацкіх палотнах. Пасля амністыі ўдзельнікам паўстання ў Польшчы, аб'яўленай Аляк-сандрам II, у 1856 годзе вярнуўся ў радавы маёнтак, "Чырвоны Двор" у Варацэвічах. Жыў у Гродне, потым на Валыні і Падоллі. Быў хатнім настаўнікам музыкі і працягваў плённа працаваць над папаўненнем калекцыі архітэктурных пейза-жаў. Пахаваны ў сямейным склепе ў Іванаве. Жыццёвае кола замкнулася. Дзве галоўныя даты -1807 і 1883 - назаўсёды звязалі славутага творцу з роднай Іванаўскай зямлёй.

Месца пахавання Н. Орды

Павінен быў прайсці час даўжынёй амаль у два стагоддзі, каб на радзіме ўспомнілі і прызналі сусветна вядомага кампазітара, пісьменніка, мастака, чые малюнкі ўпрыгожваюць турыстычныя даведнікі і, як адзінае сведчанне, даюць уяўленне аб палацах, замках, храмах Еўропы, больш паловы якіх сёння няма. Яны разбураны і захаваліся толькі на палотнах Напалеона Орды - бясцэннай і адзінай крыніцы для рэстаўрацыйных работ, музеефікацыі мясцін, звязаных са славутымі людзьмі мінулага.

Ды і музычныя творы, выдадзеныя яшчэ пры жыцці кампазітара ў Польшчы і Францыі, толькі сёлета загучалі на яго Бацькаўшчыне, ля сваіх вытокаў - на 200-годдзе з дня нараджэння Напалеона Орды.

Іванаўшчына ганарыцца і дачыненнем да яго велічнай асобы. Вяртанне імя таленавітага сына беларускай зямлі пачалося гадоў 30 таму. Работу па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны Напалеона Орду ўзначаліла кіраўніцтва Іванаўскага райвыканкама. Да высакароднай справы далучыліся многія прыхільнікі творчасці земляка: Сяргей Сыраежка, Рыгор Сыраватка, начальнік раённага аддзела культуры Уладзімір Шэляговіч, Раманюк Надзея Іванаўна з калективым работнікаў раённай бібліятэкі ім. Ф.І. Панферава і іншыя энтузіясты. З'явілася праграма "Крыніца памяці", прынятая райвыканкамам у 1987 годзе. У 1992-м адна з вуліц райцэнтра названа ў гонар Орды. Крыху пазней у Брэсце створана грамадска-культурнае аб'яднанне імя Н.Орды. Яго імя прысвоена Іванаўскай школе мастацтваў. У 1997 годзе ў цэнтры Іванава адкрыты адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Ордзе. Як ні сумна, але многія іванаўцы, што прыйшлі на свята горада, зрабілі "адкрыццё" і для сябе саміх, бо ўпершыню даведаліся пра свайго славутага земляка, які некалі меў еўрапейскую вядомасць.

Разнастайнай   творчай   спадчыне   Напалеона   Орды прысвечана нямала даследаванняў,  яна  актыўна  жыве  ў  асяроддзі  творчай  беларускай інтэлігенцыі. Аднак адкрыццё помніка гэтаму шматграннаму мастаку на яго малой радзіме, у родным Палескім краі, дзе ён нарадзіўся і пахаваны, — новая старонка гістарычнага быцця нашага славутага земляка. Iхарактэрна, што скульптурны помнік Напалеону Орду, выкананы таленавітым маладым скульптарам Ігарам Голубевым, — гэта не надмагілле, не застылы партрэт, а ўвасобленыя ў бронзе жыццёвы шлях і творчае крэда слыннага мастака.

     Помнік Н. Ордзе ў Іванаве

Шмат разоў Іванаўшчына збірала мастакоў на абласныя і міжнародныя пленэры, прысвечаныя памяці знакамітага майстра пэндзля.

У жніўні-верасні 2004 года пад патранажам Акадэміі навук Беларусі праводзіліся навукова-даследчыя раскопкі на месцы былога маёнтка Напалеона Орды. Завяршаючым этапам гэтых работ стане стварэнне ў 2010 годзе раённага музейнага комплексу Н.Орды.

 

Дзесяткі культурных мерапрыемстваў прысвечаны 200-годдзю вялікага земляка. У юбілейным годзе ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя з удзелам вучоных розных краін і прадстаўнікоў дыпламатычных корпусаў. На прыканцы сакавіка ў Парыжы на доме, дзе жыў Напалеон Орда, адкрыта мемарыяльная дошка. Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь выпусціла мультымедыйны дыск з літаграфіямі мастака. Выдавецтвам "Беларусь" выдадзены камплект паштовак і альбом твораў Напалеона Орды з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў юбілейныя сярэбраныя і меднанікелевыя манеты, а Міністэрства сувязі і інфарматызацыі - паштовую марку і канверт, спецгашэнне якіх было арганізавана ў дзень святкавання юбілею Н.Орды на Іванаўшчыне.

На  Іванаўшчыне на працягу года ладзіліся выставы і мерапрыемствы, якія расказвалі аб яго жыцці і творчасці, у бібліятэках , школе мастацтваў, праходзілі агляды-конкурсы на лепшы сцэнарый мерапрыемстваў,  прысвечаных Н.Ордзе. Завяршыліся конкурсы творчых работ сярод вучняў школ раёна. Заключнае мерапрыемства было праведзена ў раённай бібліятэцы імя Ф.І. Панфёрава, дзе і былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсаў.

Выстава твораў мастака арганізавана ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, у штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. Пералічанае -далёка не ўсё, што зроблена па ўвекавечанні памяці выдатнага дзеяча культуры XIXстагоддзя. Гэта патрэбна нам і нашым нашчадкам, каб жыць у грамадстве, моцным сваімі духоўнымі арыенцірамі.

І праз тоўшчу часу спадчына славутага земляка моцна ўплывае на фарміраванне культурнай прасторы Бацькаўшчыны, выхоўвае ў сучаснікаў імкненне да прыгажосці і гарачую любоў да Радзімы.

Гэта была шырокага светапогляду асоба з чыстай і светлай душой, напоўненай бязмежнай дабрынёй. Такая ў яго і музыка: лёгкая, празрыстая, быццам пасланая з нябёсаў. Незаслужана забытая на доўгія гады, яна атрымала другое нараджэнне, дзякуючы Нацыянальнаму канцэртнаму аркестру Беларусі. Яго кіраўнік - прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі краіны Міхаіл Фінберг - шчыра прызнаўся, што дагэтуль нічога не ведаў пра знакамітага кампазітара: "Каб не ЮНЕСКА, цудоўная музыка ўражэнца Варацэвічаў так і засталаоя б па-за межамі рэпертуару аркестра. Яго вальсы, мазуркі, полькі, серэнады, паланэзы сталі адкрыццём яркага талента". Складзеныя для фартэпіяна, яны былі апрацаваны   для   ансамбляў флейтыстаў, кларнетыстаў, трубачоў, салістаў-выканаўцаў на драўляных духавых інструментах і камернага аркестра і прагучалі ў некаторых гарадах Беларусі: Мінску, Тураве і іншых. А нядаўна - у Тышкавічах, у сучасным Доме культуры, якому пазайздросцілі б многія гарады. Зала была перапоўнена - людзі прыехалі нават з іншых вёсак, каб паслухаць музыку земляка. У светлых лірычных мелодыях нашчадкі свайго таленавітага продка пачулі інтанацыі беларускіх песень - сваіх, родных! У вачах слухачоў стаялі слёзы ўдзячнасці і прызнання.

Следам аркестр выступіў у Іванаве. Iзноў цёплы прыём, і нечакана - трапяткая мінута: над музыкантамі аркестра лунаў... матылёк. Адкуль ён узяўся пасярэдзіне восені ў канцэртнай залё? Здзіўленая публіка, узрушаная танцамі матылька ўбачыла ў гэтым нейкі добры знак: "Можа, то ўдзячная душа Орды радуецца з намі і благаслаўляе цудоўны канцэрт". Маэстра Міхаіл Фінберг упэўнена паабяцаў ладзіць на Іванаўскай зямлі фестывалі "Гасцёўня Напалеона Орды" з прамой тэлевізійнай трансляцыяй на ўсю Беларусь.

Праводзіць фестываль - жаданне не толькі музыкантаў Нацыянальнага аркестра. Яго чакаюць нашчадкі земляка, якога па праву называюць нацыянальным здабыткам. Напалеон Орда - бясконцае адкрыццё і крыніца натхнення, не толькі мінулае, але і будучае беларускай культуры.

Гісторыю, як вядома, ствараюць людзі. Ствараюць не толькі ў той час, калі жывуць, але з далечы мінулага ўплываюць на дзень сённяшні і будучы. У сузор'і светлых імён выдатных беларусаў не павінна згубіцца зорка Напалеона Орды.

 

Бібліяграфія                                                                          

 

1.          Азёрны,В. Пакланіліся Ордзе і Дастаеўскаму// Чырвоная звязда.- 1997.- 19 верасня

2.          Анцелевич,А. Наполеон, которым гордится Беларусь// Нар. газ.- 2007.- 20 лютага.- C.3

3.          Астраўцоў,С. У традыцыях Напалеона Орды// Мастацтва Беларусi.- 1989.- 10.- C.12-13

4.          Ахвердава, А. Пачынальнікі беларускага піянізму// Мастацтва        Беларусi.- 1985.- 2.- C.67-70

5.          Ахвердова, Е. Друг Мицкевича и Шопена// Неман.- 1983.- 6.- C.172-173

6.          Баравуля,Н. Беларускі Напалеон// Пачатковая школа.- 2002.- 3

7.          Бараноўскi,I На радзіме Напалеона Орды будзе музей// Свобода.- 1993.- 11 кастр.- C.2

8.          Бараноўскi,I. У гонар вялікага творцы// Чырвоная звязда.- 30 кастр.-        1995

9.          БелаПАН  В Ивановском районе открылась первая очередь музейного  комплекса Наполеона Орды

10.        Берасцень,С. Вяртанне беларускага Напалеона// ЛiМ.- 2005.- 2         верасня.- C.10

11.        Берасцень, С. Шляхамі музыкі// ЛiМ.- 2007.- 26 студзеня.

12.        Берасцень, С. Беларускі Напалеон// ЛiМ.- 2002.- 22 лютага.- C.3

13.        Берасцень,С. Скарбы Напалеона// ЛiМ.- 2007.- 2 лютага

14.        Вяртанне// Брестский курьер.- 1993.- 19-25 ноября.- C.2

15.        Брыль, В. Рыцари Герба "Остоя"// 7 дней.- 2005.- №32, 11 августа.-        C.16

16.        Бунеева Людмила  "К Орде мы только прикоснулись"//  Вечерний Брест.        -      31 окт. 2007г. -  C.5.

17.        Бунцевіч, Н. Напалеон Орда:каляровая графіка на аркестравы манер//        Культура.- 2007.- 27 студзеня- 2 лютага

18.        Валынчук,Л. Дзе быць музею?// Чырвоная звязда.- 1994.- 4 сакавіка

19.        Габрусь, Т. Дух творчасці// Роднае слова.- 1998.- 3.- C.142-148

20.        Габрусь, Т. В. Помнікі скульптара Ігара Голубева// Роднае слова.-        1998.- 3-4

21.        Гапоненка, В. Напалеон Орда// Славутыя імёны Бацькаўшчыны.- 2000.-        Вып.1

22.        Гарупа М.  Аркестр, які заўжды свята//  Чырвоная звязда. -  30 кастрычніка 2007г. -  C.1.

23.        Гарупа,М. Дарогамі Напалеона Орды// ЛiМ.- 2007.- 14 верасня.- C.12

24.        Гарупа,М. Былая Варацэвіцкая школа стане цэнтрам культуры і         мастацтваў// Чырвоная звязда.- 2002.- 15 кастрычніка

25.        Гарупа,М. Вечны вандроўнік закончыў свой шлях у Іванаве// Чырвоная         звязда.- 2002.- 15 кастрычніка

26.        Гарупа,М. Права на Спадчыну// Чырвоная звязда.- 2004.- 12 кастрычніка

27.        Глинник,В Мастер архитектурного пейзажа// Строительство и архитектура         Белоруссии.- 1988.- 2.- C.33

28.        Горупа,М. Достойный,горячо любящий свой край гражданин...// Чырвоная         звязда.- 2007.- 12 лютага

29.        Горупа,М. Наполеон Орда возвращается на родину// Чырвоная звязда.-        2006.- 18 липеня

30.        Горупа,М. Поклониться земле таланта// Чырвоная звязда.- 2007.-        20лютага

31.        Гришкевич, А. Наполеон Орда:возвращение на Родину через полтора        столетия// Во славу Родины.- 2005.- 4 августа

32.        Гурин,А. В поисках утраченного// Совет. Белоруссия.- 2006.- 22 апреля

33.        Гуринович,И. Золотой Орда// Культура.- 2002.- 14 сентября.- C.8

34.        Гурко,А. Два дні і два стагоддзі// Культура.- 2007.- 7.- C.14

35.        Дадзiёмава,Вольга Уладзiмiраўна. На музычных        скрыжаваннях:Беларусь-Францыя// Беларусь.- 1997.- 3.- C.42-43

36.        Денисейко,А. Возвращение Наполеона Орды// Бел. думка.- 1998.- 3.-        185-186

37.        Денисейко,А. Рисунок на банкноте от Наполеона Орды// Заря.- 2005.- 1        ноября.- C.3

38.        Денисейко,А. Рисунок на банкноте от Напалеона Орды// Чырвоная        звязда.- 2005.- 14 ліпеня.- C.

39.        Дзенiсейка, А. Шлях да п'едэстала ў Напалеона Орды быў доўгім//        Чырвоная звязда.- 1997.- 5 верасня

40.        Довнар-Запольский,А. Наполеону Орде сегодня 200 лет!// Комсомольская        правда в Белоруссии.- 2007.- 10 февраля

41.        Дрик, Л. Лёд тронулся!// Краеведческая папка "Наполеон Орда".- 2006

42.        Дробаў, Л.М. Напалеон Орда - мастак і збіральнік// Помнiкi гiсторыi i        культуры Бел.- 1971.- 3

43.        Дробыш,Н. Спадчына Напалеона Орды// Культура.- 1996.- 2-8 ліпеня

44.        Дробыш,Н. Пясняр беларускай старажытнасці// Чырвоная звязда.- 15        сакавіка.- 2002

45.        Дыников,А. Напалеону Орде посвящается// Бел. нива.- 2007.- 15        февраля.- 3

46.        Жаўручок,Т. Запрашэнне ў парк імя Напалеона Орды// Нар. газ.- 2002.-        30 мая

47.        Жушма В. Таленты пакланяюцца талентам// Чырвоная звязда.- 1996.- 14        чэрвеня.- C.2

48.        Жушма, В. Напалеон Орда// Чырвоная звязда.- 1989.- 7 сакавіка

49.        Жушма, В. Слава тебе, Вялікі Орда// Чырвоная звязда.- 1996.- 2 ліпеня

50.        Жушма, В. У гонар знакамітага земляка// Чырвоная звязда.- 1996.- 7        чэрвеня.- C.1

51.        Жушма,В. К нему не зарастет в Иваново тропа// Бел.нива.- 10        сентября.- 1997.- C.2

52.        Жушма,В. Памяці продкаў будзем дастойнымі!// Чырвоная звязда.- 1996.-        24 верасня

53.        Жушма,В. Таленты пакланяюцца талентам// Чырвоная звязда.- 14        чэрвеня.- 1996

54.        Жушма,В. Яго ведала Еўропа// Чырвоная звязда.- 1994.- 27 мая

55.        Жушма,М. Таленты славяць Іванаўшчыну// Чырвоная звязда.- 5 верасня.-        1997.- C.1-2

56.        Жэбрак, П. Забыты мастак Н. Орда// Голас Радзiмы.- 1994.- 3 лютага.-        C.4

57.        Злобин, Э. Более близкое знакмство// Полесская правда.- 1990.- 15 мая

58.        Іванава,Н. Напалеону Ордзе прысвячаецца// Чырвоная звязда.- 1994.- 29        сакавіка.- C.1

59.        Ільенков, В. Тереза Савицкая из Орд// Пiнскi веснiк.- 1992.- 3        чэрвеня

60.        Ільянкоў, В. Сядзібы Піншчыны:ад росквіту- да запусцення// Культура.-        2001.- 3.- C.14

61.        Ішчанка,С. ...І ў Іванаўскім раене// Культура.- 2007.- 7.- C.14

62.        Ішчанка,С. Будзе ў Варацэвічах сядзіба!// Культура.- 2007.- 7.- C.15

63.        Ішчанка,С. Лісты Напалеона Орды: з Парыжа - у Варацэвічы// Культура.-        2005.- 22

64.        Ішчанка,С. Літаграфіі,пячаткі,кандэлябр// Культура.- 2007.- 7.- C.14

65.        Кабяк,Р. У гонар славутага земляка// Культура.- 1998.- 11.- 4

66.        Кабяка,Р. Помнік Напалеону Ордзе// ЛiМ.- 1998.- 13 лютага.- C.14

67.        Калубович,А. Восемь волн Белоруской эмиграции// Неман.- 1992.- 2.-        C.136-150

68.        Капачова Алена  Напалеон Орда: вяртанне - як прызнанне//        Нар.трыбуна. -      10 ліст. 2007г. -  C.9.

69.        Карпук, I Водар Парыжа// Роднае слова.- 2003.- 9

70.        Карпук, I З Варацэвічаў у Парыж// Роднае слова.- 2003.- 4.- C.95-97

71.        Карпук,I. Зноў на Радзіме...// Роднае слова.- 2003.- C.66-67

72.        Качановска, М. Наполеон Орда - художник архитектурных пейзажей//        Ежегодник народного музея. Варшава.- 1968.- 12

73.        Кенько,Т. Остались только на рисунках  ... или как в Беларуси ХХІ        столетия используется наследие Наполеона// Бібліятэка прапануе.-        2006.- 6

74.        Кірпічэнкава,Н. У Нацыянальнай бібліятэцы...// Культура.- 2007.- 7.-        C.14

75.        Клiмчук В. Гонар зямлі Палескай Ч.1// Чырвоная звязда.- 1998.- 2        чэрвеня

76.        Клiмчук, В. Гонар зямлі Палескай// Чырвоная звязда.- 1998.- 2        чэрвеня, 5 чэрвеня.- C.2

77.        Климчук,В. Гордость земли полесской// Заря.- 1997.- 13 февраля

78.        Климчук,В.А. Щедрой на таланты была земля берестейская// Заря.-        1996.- 6 апреля

79.        Климчук,В.А. Гордость земли полесской// Радавод.- 1998.- 1.- C.26-33

80.        Клімчук,В.А. Гонар зямлі Палескай Ч.2// Чырвоная звязда.- 1998.- 5        чэрвеня

81.        Клунiна,Л. Па шляхах Напалеона Орды// Культура.- 2003.- №11 15-21        сакавіка.- C.14

82.        Кобяк,Р. Наполеон Орда "прописался" в Иванове// Чырвоная звязда.-        1998.- 22 красавіка

83.        Козлович,В. В Вороцевичи, к Наполеону...// Совет. Белоруссия.- 2006.-        26 октября

84.        Команава,Т. Літаграфіі і старадрукі праз стагоддзі// Культура.-        2006.- 35

85.        Крапчук,І. Вытокі прозвішча Напалеона Орды// Чырвоная звязда.- 1993.-        28 мая

86.        Крейдич,А. Гулять, так с Наполеоном// Заря.- 1997.- 11 сентября.- C.3

87.        Крейдич,А. К семинару не подготовился только... Наполеон// Заря.-        1996.- 26 сентября

88.        Крейдич,А. Адаму Мицкевичу от Наполеона Орды// Чырвоная звязда.-        2005.- 2 жніўня

89.        Крейдич,А.Н. Президентский грант - Центру Наполеона Орды// Заря.-        2002.- 22 октября

90.        Крейдич,А.Н. К Наполеону - из Франции// Заря.- 2006.- 2 марта.- C.2

91.        Крейдич,А.Н. К семинару не подготовился только...Наполеон// Заря.-        1996.- 26 сентября.- C.2

92.        Крейдич,А.Н. Наполеон Орда, Европеец из Иваново// Нар. воля.- 1996.-        40

93.        Крэйдзiч, М. Палескі Напалеон// Першацвет.- 1994.- 9.- C 51-77.

94.        Крэйдзiч,А.М. Палескі Напалеон// Берасцейскiя каранi.- 1998.- C.40-43

95.        Крэйдзiч,А.М. У Варацэвічы - да грамадзяніна Еўропы// Заря.- 2007.-        C.1,5

96.        Крэйдзiч,А.М. У Варацэвічы - да грамадзяніна Еўропы// Заря.- 2007.-        17 февраля

97.        Крэйдзiч,А.М. Свой кут завем мясцінай Орды...// Народная трыбуна.-        2007.- 10 лютага.- 4

98.        Крэйдзiч,А.М. Вялікаму чалавеку - вялікі гонар// Чырвоная звязда.-        1995.- 10 кастрычніка

99.        Крэйдзіч,А. У Іванава - да грамадзяніна Еўропы// ЛiМ.- 2005.- 3        чэрвеня.- C.15

100.      Крэйдзіч,А. Свой кут завем мясцінай Орды...// Народная трыбуна.-        2007.- 10 лютага

101.      Кузняцоў,С. Радзіма Напалеона// Звязда.- 2004.- 29 верасня.- C.4

102.      Кукса,I. У Іванаве адкрылі помнік Напалеону (Орде)// Звязда.- 1997.- 10 верасня.- C.1

103.      Кукса,И. Найден фундамент дома Наполеона Орды// Рэспублiка.- 2004.- 28 верас-ня.- C.3

104.      Кунцевич, О. Под знаменем Наполеона// Вечерний Брест.- 1995.- 18        августа

105.      Кухарчук,В.А. Памяти Наполеона Орды// Заря.- 2006.- 16 сентября.-        C.11

106.      Кухарчук,В.А. Сцяжынкамі Напалеона Орды// Чырвоная звязда.- 2006.- 10        кастрычніка.- C.3

107.      Кухарчук,В.А. Іванава зноў прыцягнула ўвагу тэлебачання// Чырвоная        звязда.- 1998.- 28 студзеня

108.      Кухарчук,В.А. Светлой памяти Наполеона Орды посвящается// Чырвоная        звязда.- 2006.- 8 верасня

109.      Кухарчук,В. Вялікі грамадзянін Еўропы// Чырвоная звязда.- 2005.- 5        красавіка

110.      Кухарчук,Н. "Не дае спакою Орда"// Чырвоная звязда.- 1997.- 11        сакавіка

111.      Кухарчук,Н. Вяртанне да вытокаў:Не так даўно ў раенным цэнтры        з'явілася новая вуліца імя Напалеона Орды// Чырвоная звязда.- 1992.-        22 снежня.- C.22

112.      Кучеренко,В Наполеон Орда - майстер ведуті// Хроніка-2000. Киев.-        1995.- 1

113.      Кушнарэвiч,А.М. Гісторыя вывучэння беларускага культурнага доцлідства        ХІV-ХVI ст.// Весцi НАН Беларусi. Сер. грамадскіх навук.- 1990.- 2.-        C.73-80

114.      Куштель,С.,Годлевский,Ю. Композитор,художник,повстанец// Размова.-        1991.- 3.- Чэрвень

115.      Кушцель,С. Новы след у гісторыі,ці яшчэ раз аб крыніцах радаводу        Напалеона Орды// Чырвоная звязда.- 2000.- 21 красавіка

116.      Кушцель,С. Напалеон Орда і паўстанне 1863 года// Чырвоная звязда.-        1994.- 19 красавіка

117.      Лакотка А. "Фотааб'ектыў" даўніх майстроў// Мастацтва.- 1997.- 7.-        C.67-72

118.      Лакотка А.I. Напалеон Орда: жыцце, творчасць, мастацкая спадчына//        Бел. гiст.часоп.- 2007.- 3.- C.76-78

119.      Лахманенка ,Л. Напалеонаўскі характар Напалеона Орды// Звязда.-        2005.- 15 чэрвеня.- C.2

120.      Левандаускас,В. Иконографические особенности творчества Наполеона        Орды// Весн.Бел.Дзяржаўнага універсітэта культуры.- 2004.- 3

121.      Леоновец,А Наполеон Орда возвращается?// Совет. Белоруссия.- 1993.- 20 ноября

122.      Лiтвiнава,Т. Стагоддзе назад// Гомел. прауда.- 1987.- 26 снежня

123.      Лицкевич,С. Отражение истории// Совет. Белоруссия.- 2007.- 10 февраля

124.      Мiкалаеў, А. Беларус з еўрапейскім імем Напалеон// Чырвоная звязда.-        1996.- 17 верасня.- C.3

125.      Койданаўскі кальвінскі збор// Маладосць.- 1996.- 10.- C.186

126.      Беларусь у творах Н.Орды// Маладосць.- 1990.- 9.- C.64-65

127.      Малашевский,В. Художник,этнограф,историк// Нар.трыбуна.- 1991.- 47.-        18-24 лістапада.- C.8

128.      Мальдис, А. Юбилей Напалеона Орды отпразнован.Чей следующий?// Совет.        Белоруссия.- 2007.- 20 марта.- C.18

129.      Марголiна ,Р. Святыня вярнулася. Але толькі часткова// Чырвоная        звязда.- 1993.- 25 чэрвеня

130.      Марголина Р. Реликвия,спасенная земляками// Заря.- 1993.- 9 августа

131.      Марголина Р. Спасенная реликвия// Працоўная доблесць.- 1994.- 17 жн.

132.      Мароз, У. Згадкі пра Напалеона Орду// ЛiМ.- 1995.- 28 ліп.- C.11

133.      Марцiновiч, Л. Зерне да зерня.- 1996.- Мн.- C.239

134.      Марцiновiч,А. Напалеон Орда// Нар.трыбуна.- 1993.- 12.- 27 сакавіка

135.      Абрысы адкрытага кантынента// Мастацтва.- 1997.- 4.- C.23-24ББК 63

136.      Мікалаеў,А. Беларус з еўрапейскім імем Напалеон// Чырвоная змена.-        1996.- 17 верасня

137.      Муха,Ф. В Вороцевичи - с поклоном// Рэспублiка.- 2007.- 16 лютага

138.      Налiвайка, Л. З людзьмі, зямлей і небам// Помнiкi гiсторыi i культуры        Бел.- 1984.- 3.- C.38-40

139.      Вяртанне беларускага Напалеона// Нар. газ.- 1997.- 13 мая

140.      У гасцёўню Напалеона Орды//  Нар. газ. -      24 каст. 2007г.

141.      Аб прысваенні імя Напалеона Орды Іванаўскай дзіцячай школе        мастацтваў// Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь.- 1996

142.      Орда, Н. Крэўскі замак ХІХ ст.// Беларусь.- 1986.- 3.- C.19

143.      Орда,Напалеон. Руіны замка ў Міры. 1864-1876 гг.// Бел. гiст.часоп.-        2007.- 2

144.      Орда,Напалеон. Кляштар бенедыкцінак у Нясвіжы. 28 ліпеня 1876 г.//        Бел. гiст.часоп.- 2007.- 2

145.      Орда,Напалеон. Руіны замка ў Кракаве. 20 мая 1876 г.// Бел.        гiст.часоп.- 2007.- 2

146.      Орда,Напалеон. Касцёл св. Крыжа і кляштар бенедыкцінцаў каля Нясвіжа.        27 ліпеня 1976 г.// Бел. гiст.часоп.- 2007.- 2

147.      Орда,Напалеон. Гальшаны.Від з боку ракі Гальшанка.18 мая 1876 г.//        Бел. гiст.часоп.- 2007.- 2

148.      Орда,Напалеон. Камянец-Літоўскі. 20 красавіка 1876 г.// Бел. гiст.часоп.- 2007.- 2

149.      Орда,Напалеон. Дом-крэпасць у Гайцюнішках// Помнiкi гiсторыi i        культуры Бел.- 1986.- 3.- C.

 

150.      Павловский,Б, Ископаемая память// Вечерний Брест.- 2004.- 26 ноября.-        C.5

151.      Палубiнскi ,А. Лунаў дух вальнадумства// ЛiМ.- 1993.- 32.- 13 жн.      

152.      Панасюк,М. Самыя прыгожыя кветкі - знакамітаму земляку// Чырвоная        звязда.- 2002

153.      Панасюк,Микола. Запрашэнне ў парк імя Напалеона Орды// Нар.трыбуна.-        2002.- 16 лютага.- C.1,4

154.      Паўлоўскi,Б. "Хто калі думаў,хто калі сніў?"// Вечерний Брест.-        2007.- 16 февраля

155.      Паўлоўскі Б.  "Напалеонаўская гасцёўня" ад Фінберга//  Вечерний        Брест. -      31 окт. 2007г. -  C. 5,32

156.      Паўлоўскі,Б. Гэта толькі першыя крокі...// Вечерний Брест.- 2006.- 4        октября

157.      Паўлоўскі,Б. Памяць аб вечным вандроўніку Ч.2// Чырвоная звязда.-        2002.- 12 лютага

158.      Паўлоўскі,Б. Памяць аб вечным вандроўніку Ч.1// Чырвоная звязда.-        2002.- 8 лютага

159.      Петров, Ю. Земляки помнят// Заря.- 1997.- 29 марта

160.      Піліпенка М.  Калі звычайнае дрэва становіцца роздумам//  Чырвоная        звязда. - 28 вер. 2007г.

161.      Орда Напалеон// Помнiкi гiсторыi i культуры Бел.- 1971.- 3

162.      Пракаповіч М.  "Пленэр" ад беларускага "плён"//  Вечерний Брест. -        . -      28 сен. 2007г. -  C.6.

163.      Пракопчык,Л. Знаходка ў Варацэвічах// ЛiМ.- 1990.- 51.- C.16

164.      Пракопчык,Л. Беларусь у творах Напалеона Орды// Роднае слова.- 1990.-        9

165.      Пракопчык,Л. Дарогамі Напалеона Орды// Чырвоная звязда.- 1991.- 22        лістапада

166.      Прокопчик,Л. Дороги Наполеона Орды// Знамя юности.- 1989.- 15 февраля

167.      Прокопчик,Л. Певец родного края// Сельская газета.- 1989.- 29 января

168.      Пуш,С. Наш славуты земляк// Роднае слова.- 2002.- 2.- C.92-95

169.      Рубашевский, Ю. Юбилей с серебряным отливом// Вечерний Брест.- 2007.-        14 февраля.- C.19

170.      Рубашевский, Ю. Роклонник Мицкевича и Орды будет курировать        культурные проекты в приграничье// Вечерний Брест.- 2006.- 29        сентября.- C.6

171.      Рубашескій Ю.  Наполеон, покоряюўій талантом//  Вечерний Брест. -        87. -      31 окт. 2007г. -  C.5.

172.      Рыгорава,Н. Талент зямлі Палескай// Чырвоная звязда.- 1991.- 19        лютага

173.      Документы Наполеона Орды нашли во Франции// Рэспублiка.- 2005.- 27        мая.- C.8

174.      Сазанович,И. Музею Наполеона Орды переданы документы из Франции//        Вечерний Брест.- 2005.- 27 мая.- C.3

175.      Самуйлiк,М. Напалеон Орда-мастак і збіральнік// Полесская правда.-        1990.- 13 ноября.- C.

176.      Самуйлик,М. Земля-через десятилетия// Заря.- 1981.- 11 апреля

177.      Санкевiч,I Музычнае благаслаўленне// Нар. газ.- 2007.- 27 студзеня.      

178.      Сацута,I Напалеон Орда// Чырвоная звязда.- 1987.- 29 кастрычніка

179.      Свірко,І. Напалеон з Палесся// Рэспублiка.- 2007.- 10 лютага

180.      Сидорова В.,Голубев,Н. Иваново:память о Наполеоне Орде (1807-1883)//        Палессе.- 2000.- 1.- C.90-96

181.      Скорабагатаў В.I. Зайгралі спадчынныя куранты.- 1998

182.      Скорабагатаў В.I. "І ў асеннім веку чую тую песню веснавую// Роднае        слова.- 1996.- 8

183.      Собалева, Н. Фестываль на дзяды// Голас Радзiмы.- 1994.- 8 снеж.      

184.      Собалева, Н. І ўсе гэта - нашы імены// ЛiМ.- 1994.- 43.- 28        кастрычніка.- C.10

185.      Собаль,В. Раскопкі на радзіме Напалеона Орды// Краязнаўчая газета.-        2005.- 9.- C.5

186.      Сонин,Анатолий Степанович. Наполеон Орда// Во славу Родины.- 1992.-        25 января

187.      Стаўскi,Г. Напалеон Орда// Падарожнік.- 1997.- 2.- C.10-11

188.      Столярчук, К. Ошибка Наполеона Орды// Вечерний Минск.- 1992.- 8        сентября

189.      Сыраежка,С. Напалеон Орда-мастак і збіральнік.// Чырвоная звязда.-        1971.- 18 верасня

190.      Сыраежка,С. Напалеон Орда - мастак і збіральнік// Чырвоная звязда.-        1971.- 18 верасня

191.      Томилович,Г. Через Якутию...  к Наполеону Орде// Чырвоная звязда.-        2007.- 2 ліпеня.- C.5

192.      Трэпет,Л. Што значыць для чалавека родная зямля?// Звязда.- 1997.- 11        февраля.- C.8

193.      Трэпет,Л. Ці ўспомніць Радзіма свайго рыцара?// Звязда.- 1995.- 19        ліпеня

194.      Орды Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины 2004.- C.49-53

195.      Храмянкова,Л. Тут нарадзіўся Напалеон Орда...// Роднае слова.- 2002.-        3.- C.96-98

196.      Цiмошык, Л. Орда едзе ў Тураў// Звязда.- 2007.- 31 жн.- C.5

197.      Цiшук, П. Святкуюць Напалеона  Іванаўскага// Нар. газ.- 1996.- 14        чэрвеня.- C.2

198.      Цішук,П. Доўгае вяртанне Напалеона Орды// Нар. газ.- 1997.- 3        верасня.- C.1

199.      Чаропка,Вiтаўт. Творчы геній Напалеона Орды// Бел. гiст.часоп.-        2007.- 2.- C.48-55

200.      Чертович ,Б. Нашествие Наполеона Орды:Фестиваль завершился,а        музыкальные открытия остались// Чырвоная звязда.- 1994.- 27 мая

201.      Шчасная Н.  Юбілей Напалеона Орды ў Тураве//  Бел. нива. -  1   снеж. 2007г. - C.3.

202.      Якiмовiч,Ю.А. Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды//        Мастацтва Беларусі.- 1983.- 7.- C.46-52

203.      Яковлева Г.Н. Наполеон Орда// Чырвоная звязда.- 2006.- 13 кастрычника

204.      Яскевiч, С. "Хто хоць жменяй землю носіць, той уздвігне гору"//        Звязда.- 2007.- 16 лютага.- C.1

 

 

                                                Складальнікі:

                                                бібліёграфы ЦБ

                                                Валавень Г.П., Нінічук С.М.

 

 

 
 
 
 
 

Даты жизни и творчества Н. Орды

 

1807, 19 февраля

В семье Михаила Орды, предводителя дворянства Кобринского повета, инженера-фортификатора    родился    сын,    которому   дали    имя    Наполеон.    Начальное образование получил в семье.

1819-23

Гимназист Свислочской гимназии.

1823-27

Студент физико-математического факультета Виленского университета. Исключён из университета за участие в работе тайной студенческой организации "Заряне" и Заключён в тюрьму.

1830

Служит в гвардейском конном полку Литовского корпуса русской армии.

1830-31

Участник национально-освободитльного восстания в Белоруси.

1832-33

Эмиграция за границу. Двухлетнее путешествие по дорогам Австрии, Германии, Швейцарии, Испании.

1833-40

Переезд в Париж. Знакомство и сотрудничество с А.Мицкевичем, Ф.Шопеном, Ф.Листом. Учёба в студии П.Жирара. Занятия изобразительным и музыкальным искусством.

1838

Издаёт в Париже альбом произведений польских композиторов, а вырученные средства передаёт бедным эмигрантам.

1839

Избирается членом Парижского историко-литературного товарищества.

1840-42

Путешествия по Франции и Рейнскоу области. Появление первых циклов рисунков.

1842-44

Путешествия по Испании, Португалии и Алжиру, Англии, Шотландии и Голландии. Создание многочисленных циклов рисунков.

1843

Женитьба на француженке Ирене Багле.

1847-48

Директор Итальянской оперы в Париже.

1848

Избирается членом комитета польской эмиграции. Готовит и издаёт в Париже грамматику польского языка для французов.

1849

Вместе с Александром Маковским отрыл Комиссионный торговый дом в Париже.

1856

Н.Орда  возвращается  из Парижа  в Вороцевичи  после того,  как Александр II объявил амнистию участникам восстания 1830-1831 гг. Занимается хозяйственной деятельностью в Вороцевичах.

1860-62

Путешествия по Гродненской губернии.

1863-64

Орда подозревается в содействии участникам восстания 1863 года.

1866-67

Ведётся следствие. Подвергается аресту и помещается в Кобринскую тюрьму. По многочисленным просьбам освобождается из тюрьмы.

1870-72

Путешествует по Киевщине. Учитель музыки в семье генерала Ржевусского.

1871-76

Путешествует по Волыни и Подолью. Публичные концерты, выставки

1873

Издаёт в Варшаве "Грамматику музыки".

1875-77

Путешествует по Ковенской, Витебской, Минской и Могилёвской губернях.

1873-1883

Издаётся в Варшаве 8 альбомов рисунков, связанных с Гродненской, Минской, Виленской, Волынской и Киевской губерниям.

1883, 26 апреля

Умер в Варшаве. Похоронен в Иваново.